8 кастрычніка 1660 г. на раце Басі, прытоку Проні,
змагаліся войскі РП і Расеі*. Па шэрагу сутычак расейцы адышлі да свайго лагера. Тады ваяры РП перагарадзілі шлях на Смаленск, з боку якога чужынцам прывозілі харч, і 25 кастрычніка расейскае войска адступіла. Войска Рэспублікі здабыло 7 гармат і 15 сцягоў супраціўнікаў.
*Адна з бітваў Крывавага патопу.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
“Кожны дзень 2023”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch