9 кастрычніка 1621 г. замірэннем скончылася бітва пад Хоцінам. Войска РП і ўкраінскага казацтва 40 дзён супрацьстаяла войску Асманскай імперыі. Адметную ролю ў баі адыгралі крылатыя вершнікі-ліцвіны*.
*«Уяўляеце: імчыць лава нахіленых коннікаў з 5-метровымі дзідамі; за спінамі вершнікаў вялізарныя чорныя крылы, што пад ветрам шумяць!..» (Міхась Чарняўскі).