13 кастрычніка 1847 г. у маёнтку Сляпянка нарадзіўся палітычны і грамадскі дзеяч, мецэнат Эдвард Вайніловіч. Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду. З дзяцінства вывучаў польскую, беларускую, расейскую, нямецкую і французскую мовы. Фундатар некалькіх бажніц, сярод іх – менскі касцёл Святых Сымона і Алены. У 1920 г. з сям’ёй назаўсёды пакінуў Беларусь.