17 кастрычніка 1865 г. ля Ашмянаў нарадзіўся вайсковец Люцыян Жалігоўскі. Кіраваў Сярэдняй Літвой*. Перамозе над бальшавікамі ў Варшаўскай бітве 1920 г. спрыяла і яго дывізія.
*«Вільню ўзяў не той Жалігоўскі, які камандаваў войскамі пры Радзыміне, а той, які хлопчыкам прыйшоў басанож з Жупранаў, каб трымаць школьныя іспыты, і правёў ноч на лаўцы ў садзе бернардынаў» (Л. Жалігоўскі «Успаміны і разважанні»).