16 кастрычніка 1957 г. у Астроўшчыне нарадзіўся Сяржук Сокалаў-Воюш, паэт, бард і перакладнік. Аўтар кнігі «Крывавы памол» і паэмы «Мяккі знак», тэксту* да паланэза «Развітанне з радзімай» М. Агінскага.
*…Дахі мястэчак, стрэхі вёсак, Вежы замкаў і палацаў, Гонкіх храмаў звонкі адгалосак Клічуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца…