24 кастрычніка 1780 г. астраном і асветнік Марцін Пачобут-Адляніцкі стаў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ*. Выкладаць запрашаў навукоўцаў, адкрыў фізічнае аддзяленне (матэматыка, фізіка, медыцына) і маральнае (логіка і права). Пасля паўстання Касцюшкі і падзелаў РП дачыненні з расейскімі ўладамі пагоршыліся, і ў 1799 г. яго знялі з пасады.