7 лістапада 1990 г. у Менску адбыліся шэсце і мітынг памяці ахвяр камуністычнай дыктатуры. Пасля мітынгу на плошчы Якуба Коласа шматтысячная калона з плакатамі і «пудзіламі камунізму» прыйшла да Дому ўраду. Гэта найбуйнейшая апазіцыйная акцыя антыкамуністычнай скіраванасці ў гісторыі БССР, дазволеная ўладамі.