4 лістапада 1661 г. на Полаччыне адбылася бітва пад Кушлікамі. Маскоўскім войскам кіраваў Іван Хаванскі, а з боку Рэчы Паспалітай змагаліся маршалак Казімір Жаромскі і ваявода Стэфан Чарнецкі*. Хоць колькасна нашых ваяроў было менш, яны перамаглі.
*Паспрыяла Рэчы Паспалітай харугва Самуэля Кміціча з Аршаншчыны, які стаў правобразам героя ў рамане Генрыка Сянкевіча «Патоп».