14 лістапада 1812 г. у вёсцы Крашын (цяпер Крошын) нарадзіўся паэт
Паўлюк Багрым. Вучыўся ў парафіяльнай школе, дзе і пазнаёміўся з паэзіяй. За ўдзел у паўстанні 1828 г., а таксама распаўсюд верша Яна Баршчэўскага «Бунт хлопаў» яго прыцягнулі да следства і здалі ў рэкруты. Па вяртанні дадому працаваў кавалём*. Да нас дайшоў адзін ягоны верш – «Зайграй, зайграй, хлопча малы…».
*Касцёл у Крошыне ўпрыгожвае створаная ім жырандоль.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
“Кожны дзень”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch