Толькі з пачатку 2023 года ў іх атрымалася заблакаваць 194 акаўнты і каналы (TikTok – 123, Telegram – 42, YouTube – 21, Instagram – 5). Для яшчэ большых дасягненняў арганізацыі патрэбна як мага болей валанцёраў, у тым ліку праграмісты. Далучыцца можна напісаўшы ў бот, а падтрымаць іх дзейнасць фінансава – на сайце.
Яшчэ адна важная ініцыятыва ад «Стоп Прапаганда» – петыцыя да кіраўніцтва буйнейшых сацсетак з просьбай заблакаваць акаўнты беларускіх дзяржаўных прапагандыстаў. Падпісаць яе можна па спасылцы.