15 лістапада 1918 г. закрылі
Свіслацкую беларускую настаўніцкую семінарыю. Установа працавала з кастрычніка 1916 г., падрыхтавала звыш 100 настаўніц і настаўнікаў для беларускіх пачатковых школ. Навучалі тут на беларускай мове*.
*Нашую мову і літаратуру выкладаў нямецкі славіст, прафесар Вроцлаўскага ўніверсітэта Рудольф Абіхт.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
“Кожны дзень”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch