Беларусь трапіла ў тройку еўрапейскіх краін з самай нізкай пакупніцкай здольнасцю. Прыкладна такі ўзровень толькі ва Украіне, дзе ідзе вайна, і ў Косава. Беларусы сталі менш купляць садавіны, мяса, рыбы і нават круп. Але ж тэлевізар і дзяржаўная прэса не могуць дазволіць сабе такую раскошу – гаварыць праўду.
У нашай краіне штогод адбываецца каля 2,5 тыс. няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у выніку якіх гіне каля 150 чал. і траўмуецца каля 2 тыс. Трагедыі здараюцца на будоўлях, на прадпрыемствах, у калгасах, пры выкананні дарожна-рамонтных работ. Кожны тыдзень статыстыка папаўняецца новымі сумнымі выпадкамі.