22 лістапада 2019 г. у Вільні перапахавалі Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і 18 іх папл…

22 лістапада 2019 г. у Вільні перапахавалі Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і 18 іх паплечнікаў. Парэшткі паўстанцаў у 2017 г. у часе раскопак на гары Гедыміна знайшлі археолагі*. На помніку ў капліцы на могілках Роса зрабілі надпісы на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

*Каліноўскага павесілі на Лукішскім пляцы 22 сакавіка 1864 г. Раней месца яго пахавання было невядомым.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары “Кожны дзень”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch