У Менску прайшла прэзентацыя новых падручнікаў «Генацыд беларускага народу». І мэта тут зусім не ў пошуку гістарычнай праўды. Улады імкнуцца дыскрэдытаваць дэмакратычныя сілы і «калектыўны Захад», выставіўшы іх «ідэалагічнымі паслядоўнікамі» нацыстаў і калабарантаў.
Прайшло каля дзевяці месяцаў пасля гучных падзей у Мачулішчах (падрыў самалёта дронам), якія прапаганда то высмейвала, то называла тэрарыстычным актам. Пры гэтым самалёт на базу ў Беларусі так і не вярнуўся, а замяніць яго расейскаму войску няма чым.