28 лістапада 2018 г. у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО ўлучылі Будслаўскі фэст. Гэта традыцыя ўшанавання цудадзейнага абраза Маці Божай, вядомая ў Беларусі з XVII ст. У пачатку ліпеня адбываецца вялікая пілігрымка, калі людзі з усяго свету рушаць у Будслаў, многія – пешкі, і збіраюцца на ўрачыстасці*.
*Начная працэсія са свечкамі, малітоўнае чуванне моладзі, святыя імшы, гадзіны малітвы.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
“Кожны дзень”.#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch