2 снежня 1612 г. у Вількамірскім павеце нарадзіўсяЯнуш Радзівіл*, палітык Вялікага Княства Літоўскага. Падтрымліваў ідэю незалежнасці ВКЛ ад Польшчы. Зрабіўшыся вялікім гетманам у 1654 г., атрымаў амаль усю ўладу ў княстве і спрабаваў гэтай незалежнасці дамагчыся.
*Захоўваў спіс летапіса, створанага найхутчэй у пач. XІІІ ст. Паводле яго імя рукапісны помнік назвалі Радзівілаўскім.