21 снежня 1796 г. у вёсцы Мясата нарадзіўся Тамаш Зан,
паэт-рамантык. Заснаваў Таварыства філаматаў. Асноваю многіх яго вершаў на польскай мове быў беларускі фальклор. 17 гадоў жыў у высылцы, дзе стварыў мінералагічны музей, вывучаў песні казахаў, татараў, башкіраў. Па вяртанні працаваў у Віленскім корпусе горных інжынераў, займаўся музыкаю.
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch