Каманда ініцыятывы «Стоп Прапаганда», што змагаецца супраць дэзынфармацыі і прапаганды ў Інтэрнэце, заклікае ахвотных далучацца да іх важнай справы.
Хто ім патрэбны:
Спікер – вы гатовыя стаць тварам ініцыятывы, удзельнічаць у імпрэзах, здымаць відэа і даваць інтэрв’ю.
Таргетолагі – дасведчаныя спецыялісты па таргетаванай рэкламе на розных платформах.
Піяршчыкі – вопытныя або пачаткоўцы, для прасоўвання ініцыятывы.
Праграмісты Python – вы дапаможаце развіваць інавацыйныя інструменты барацьбы з прапагандай.
Відэамантажоры – незалежна ад узроўню досведу, вашы здольнасці да мантажу відэа будуць дарэчныя.
Фандрайзеры – калі вы можаце дапамагчы ў зборах сродкаў і запаўненні дакументацыі.
Расследавальнікі – ваша ўменне даследаваць і аналізаваць будзе вельмі карысным.
Спецыялісты па трафіку – вашы навыкі дапамогуць распаўсюджваць інфармацыю пра дзейнасць арганізацыі.
Падтрымка рэсурсамі – калі ў вас ёсць сэрвісы, падпіскі, серверы, якімі вы можаце падзяліцца.
Далучыцца да каманды можна напісаўшы ў Telegram-бот або на электронную пошту [email protected]