26 снежня 1926 г. у кінатэатры «Культура»* паказалі першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль». Яго стварыў Юры Тарыч паводле аповесці Міхася Чарота «Свінапас». Некаторыя сцэны здымалі ў сядзібе Чапскіх у Прылуках. Стужка чорна-белая, нямая. Да 40-годдзя яе выхаду адкрылі «Музей гісторыі беларускага кіно».
*Будынак менскай харальнай сінагогі, цяпер тэатр.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch