Мы працягваем збор сродкаў на кнігу дзіцячых казак!
Нагадваем, што ў межах праекту «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami» ByProsvet плануе выдаць цэлую серыю кніг з казкамі пра выбітных жанчын у гісторыі Беларусі.
Мы імкнемся не толькі папулярызаваць імёны выбітных беларусак, але і спрыяць дасягненню ў беларускім грамадстве раўнапраўя незалежна ад полу і гендару.
Наўпрост цяпер ідзе збор сродкаў на выданне першай папяровай кнігі з серыі. Вы можаце падтрымаць наш праект на пляцоўцы Buy Me a Coffee!