Што новага чакае беларусаў у 2024 годзе? Адказ відавочны – нічога добрага. Жыць лепей не станем, а падаткі толькі ўзрастуць. Казна пустая, але грошы браць аднекуль трэба, таму ўрад працягвае рабаваць насельніцтва.
Ніхто не застрахаваны ад старасці. Нават у дыктатараў няма эліксіру неўміручасці. І калі раней Лукашэнка храбрыўся і казаў – не сыду ні за што, то цяпер да 70-гадовага хворага чалавека, відаць, дайшло, што і ён не вечны.