Сябры, зусім нядаўна быў запушчаны наш электронны гістарычны каляндар «Кожны дзень». З дапамогай суполкі «Шляхецкія гульні» мы падрыхтавалі для вас квіз, пытанні якога будуць базавацца на падзеях з гэтага календара і яго друкаванай англамоўнай версіі «Every Day 2024».
У квізе могуць узяць удзел каманды да 5 чалавек (аднак вы можаце даслаць заяўку і на 1-2 асобы, мы сфармуем зборную каманду). Рэгістрацыя – па спасылцы
Колькасць месцаў абмежаваная
Удзельнікаў чакаюць не толькі цікавыя пытаннечкі і традыцыйна цёплая атмасфера квізаў ByProsvet, але і цудоўныя прызы