Зламаць лёс, адабраць жыццё… Менавіта такое робяць з беларусамі суддзі з чорнымі душамі. Зноў страшная навіна: у віцебскай калоніі №3 памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько, асуджаны за некалькі данатаў у дабрачынны фонд.
Як бы ні стараліся ўлады «схаваць шыла ў мяху», але з лічбамі не паспрачацца: дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі толькі пагаршаецца. Змяншаецца колькасць дзяцей у садах і школах, студэнтаў у ВНУ, насельніцтва «старэе».