25 студзеня 1831 г. у Варшаве ўзнялі штандары з лозунгам, адрасаваным расейскаму народу: «У імя Бог…
25 студзеня 1831 г. у Варшаве ўзнялі штандары з лозунгам, адрасаваным расейскаму народу: «У імя Бога за нашу і вашу свабоду». Аўтарам фразы называюць гісторыка Яўхіма Лялевеля. Ёсць думка, што «Za naszą wolność i waszą» гучала ў часе і пасля паўстання Тадэвуша Касцюшкі, калі яго нядаўнія паплечнікі змагаліся ў вызвольных рухах іншых краінаў.