5 лютага 1946 г. набыла моц дамова аб мяжы паміж СССР і Польшчай. У аснове новай мапы была «лінія К…

5 лютага 1946 г. набыла моц дамова аб мяжы паміж СССР і Польшчай. У аснове новай мапы была «лінія Керзана»*. Да Польшчы адышла Беласточчына і частка Белавежскай пушчы. Беларусь атрымала 15 вёсак, заселеных пераважна беларусамі.

*Вызначыла ўсходнюю мяжу Польшчы ў 1920-м. Ішла праз Заходнюю Беларусь (Горадня – Ялаўка – Няміраў – Берасце), Заходнюю Украіну (Дарогуск – Устылуг), сягала Карпатаў.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch