Каб неяк выправіць сітуацыю з недахопам вайскоўцаў, расейцы пачалі вербаваць моладзь Беларусі ў свае вайсковыя навучальныя ўстановы. Для гэтага ў беларускіх райцэнтрах праводзяць так званыя «дні адчыненых дзвярэй».
Пасля гучнай «справы артапедаў» 2022 г. у Беларусі адбыўся перадзел рынку эндапратэзаў. Дазвол зарабляць вялікія грошы атрымалі «патрэбныя людзі», а для пацыентаў усё стала яшчэ горш: чакаць трэба даўжэй і плаціць больш.