10 лютага 1868 г. у Табольску нарадзіўся паэт, мовазнаўца, мастак Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі). Напісаў наш першы падручнік: «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання». Стаяў ля вытокаў першай нацыянальнай партыі – Беларускай сацыялістычнай грамады. За агітацыю сярод сялян трапіў у астрог*.
*У зняволенні стварыў ілюстрацыі да тэкстаў свайго турэмнага суседа Якуба Коласа.