«Рабочы Рух» працягвае адстойваць працоўныя правы беларусаў
Ва ўмовах ліквідацыі праваабарончых арганізацый і незалежных прафсаюзаў у Беларусі, ініцыятыва «Рабочы Рух» арганізавала службу юрыдычнай падтрымкі. Звярнуцца да іх можна па любых пытаннях, звязаных з парушэннямі працоўнага заканадаўства, у тым ліку пры звальненні па палітычных матывах.