Сябры, 25 лютага ў Беларусі пройдзе гэтак званы «адзіны дзень галасавання», але фактычна – чарговая імітацыя выбарчага працэсу. Усе будучыя «дэпутаты» ўжо ўзгодненыя і загадзя прызначаныя на пасады дзяржаўнай вертыкаллю.
У гэты дзень вы можаце абраць найбольш прымальны для сябе варыянт: байкатаваць бязвыбары альбо прыйсці і прагаласаваць супраць усіх.
Друкуйце і распаўсюджвайце інфармацыю, каб данесці яе да як мага большай колькасці людзей у краіне. І галоўнае – не забывайцеся пра бяспеку