20 лютага 1997 г. у Шклове нарадзілася журналістка Дар’я Чульцова*. Працавала рэпарцёркай «Белсату». У 2020 г. яе разам з Кацярынай Андрэевай арыштавалі за стрым з «Плошчы Перамен», куды людзі прыйшлі ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі.
*Беларускія праваабаронцы назвалі яе Журналісткай года (2020), БелаПАН уганаравала прэміяй «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (2021).