Праведзены збор на падтрымку ByProsvet, падчас якога мы змаглі сабраць больш за 34 000 еўра; Вылучаныя сродкі на друк незалежных газет у Беларусі на суму 3 000 еўра; Неаднойчы была арганізаваная эвакуацыя нашых валанцёраў; Вылучаныя сродкі на тэматычныя артыкулы ў самвыдаце; Аказваецца падтрымка ў каардынаванні распаўсюднікаў самвыдату ў Беларусі.
Шчыра дзякуем камандзе BYSOL і ўсім неверагодным беларусам, якія, нягледзячы ні на што, працягваюць падтрымліваць суайчыннікаў у Беларусі і за яе межамі!