«Цар добры, баяры дрэнныя». Так звычайна кажуць, калі ў краіне незадаволеныя метадамі кіравання. Праўдападобна, на Беларусі пачала адраджацца старадаўняя традыцыя – звяртацца з невырашальнымі праблемамі да «добрага цара».
Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе з палітзняволенымі. У беларускіх турмах зараз знаходзяцца каля 1500 палітвязняў. На самой справе нашмат больш, бо многія сваякі баяцца даваць звесткі пра іх у праваабарончыя арганізацыі.