23 лютага 1792 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Радашкавічам герб. На гербе ў срэбным полі выявілі Святога Стэфана, закіданага камянямі. У 1792 г. гербавы шчыт быў круглым, а па сучаснай рэканструкцыі стаўся барокавым. У мястэчку стаіць камень з яго выяваю, а таксама з пазнакаю года заснавання Радашкавічаў.