25 лютага 2022 г. па адкрытым уварванні Расеі ва Украіну пачаў фармавацца беларускі батальён. У першую роту ўвайшлі каля 40 асобаў: удзельнікі тактычнай групы «Беларусь», сябры Белага Легіёну і Маладога Фронту. 9 сакавіка 2022 г. ваяры абвясцілі пра аб’яднанне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага*. Асноўнай задачай бачаць «сёння бараніць Украіну, заўтра – вызваліць Беларусь».