З Днём роднай мовы вас, даражэнькія! Роднае слова – адна з нямногіх светлых рэчаў, што застаецца з н…

З Днём роднай мовы вас, даражэнькія!

Роднае слова – адна з нямногіх светлых рэчаў, што застаецца з намі ў гэтыя цёмныя часы. І родная мова, бясспрэчна, у кожнага свая, аднак сёння беларуская мова гэта не толькі спосаб камунікацыі, але і адзін са шляхоў захавання нашай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Дзе б вы цяпер ні знаходзіліся, падтрымлівайце ўжыванне беларускай мовы любымі шляхамі: пішыце на ёй у сацсетках, абірайце на смартфоне або камп’ютары, ладзьце беларускамоўныя дні, размаўляйце з роднымі і сябрамі, спажывайце кантэнт па-беларуску, дапамагайце культурніцкім ініцыятывам. Захоўвайце спакой ды беражыце мову продкаў у вашых сэрцах.

З павагай, каманда ByProsvet