29 лютага 1956 г. у Коўна (Літва) нарадзілася палітолаг і паліттэхнолаг* Святлана Навумава. Апроч працы ў прэзідэнцкіх кампаніях 1994, 2001 і 2010 гг. выкладала ў беларускіх ВНУ. Пасля выбараў 2010 г. у яе адбываліся ператрусы і допыты КДБ, што адмоўна адбілася на яе здароўі. Памерла ў 2011 г.
*Адна з заснавальніц і актыўных удзельніц кампаніі «Гавары праўду». **Пасля закрыцця ЕГУ ў Менску брала актыўны ўдзел у аднаўленні ўніверсітэту ў выгнанні.