1 сакавіка 1581 г.у Варшаве прынялі «Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага»*. У ВКЛ з’явіўся найвышэйшы апеляцыйны суд – Літоўскі Трыбунал. Склад фармаваўся так: на павятовых соймах шляхта абірала двух прадстаўнікоў, якія на год рабіліся суддзямі. Пастановы выносілі большасцю галасоў на аснове Статутаў і соймавых канстытуцый.
*Брашуру з тэкстам дакумента на старабеларускай мове выдалі ў 1586 г. у віленскай друкарні Мамонічаў.