2 сакавіка 1942 г. у Менскім гета адбыўся самы страшны пагром, які забраў жыццё 5000 габрэяў. Што с…

2 сакавіка 1942 г. у Менскім гета адбыўся самы страшны пагром, які забраў жыццё 5000 габрэяў. Што сімвалічна, у гэты дзень габрэі святкуюць Пурым. Пагром працягваўся яшчэ і 3 сакавіка. «Яма»* – месца, што нагадвае нам пра гэтыя падзеі. У 1947 г. габрэі, якія вярнуліся дамоў, усталявалі там «Чорны абеліск» – адзін з першых помнікаў у СССР з надпісам на ідышы. 

*У 2000 г. на Яме з’явілася скульптура «Тыя, хто ідуць на смерць». Аўтарка Эльза Полак сама прайшла жахі лагера Аўшвіц-Біркенаў (Асвенцім).

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch