3 сакавіка 1067 г.* упершыню ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў» згаданы Менск. Тады адбылася леген…

3 сакавіка 1067 г.* упершыню ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў» згаданы Менск. Тады адбылася легендарная бітва на Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея і войскамі князёў Яраслававічаў. У «Слове пра паход Ігараў» яе апісалі так: «…на Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цэпамі харалужнымі, на току жыццё кладуць, веюць душу ад цела…».

*Згодна з археалагічнымі даследаваннямі, Менск мог існаваць нашмат раней. Месца ўзнікнення таксама дыскусійнае: паводле адной з версій, горад узнік на рацэ Менка, а бітва на Нямізе адбывалася за 16 км ад яе.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch