17 сакавіка 1597 г. Віцебск атрымаў права на самакіраванне ад Жыгімонта ІІІ Вазы. У гораду з’явіўся герб з абразом Спаса Збаўцы, харугва і пячатка. Пабудавалі драўляную ратушу*, дзе размясціўся магістрат. Вакол яе пачаў фармавацца цэлы гандлёвы комплекс: гасцінны двор, гандлёвыя шэрагі, склады, вагі.
*Віцебская ратуша падобная да Залы Незалежнасці ў Філадэльфіі, выява якой ёсць на 100-доларавай купюры.