23 сакавіка 1990 г. у Менску адкрылі Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Спачатку ён месціўся ў Траецкім прадмесці, але ў 2001 г. пераехаў у адрэстаўраваны будынак* у Музычным завулку. Акрамя экспазіцыі, у музеі можна пабачыць лялечны спектакль «Батлейка», а таксама наведаць музычныя вечарыны.
*Яго называюць Дом масонаў, бо ў плане мае форму масонскага крыжа. Але збору тут у ХІХ ст. менскай масонскай ложы дакументы не пацвярджаюць.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch