24 сакавіка 1794 г. у Кракаве* Тадэвуш Касцюшка склаў народу ўрачыстую прысягу і прыняў кіраўніцтва паўстаннем. Паўстанцы ставілі мэтай не толькі аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г., але і сфармаваць дэмакратычнае і справядлівае грамадства на базе Канстытуцыі 3 траўня 1791 г. На жаль, паўстанне скончылася паразай, а пазней адбыўся трэці падзел РП.
*На Кракаўскім рынку, галоўнай плошчы гораду, і сёння можна пабачыць знак, усталяваны на ўспамін пра пачатак паўстання.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch