Шаноўнае спадарства, са святам! Роўна 106 гадоў таму беларусы ўпершыню на ўвесь свет заявілі пра сва…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Шаноўнае спадарства, са святам!

Роўна 106 гадоў таму беларусы ўпершыню на ўвесь свет заявілі пра сваю незалежнасць – незалежнасць пад бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня». Бацькі-заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі (сярод якіх былі як мужчыны, так і выбітныя жанчыны) рабілі сваю справу ў надзвычай неспрыяльных умовах, але не здаваліся і ішлі наперад. Гэта неймаверна добры прыклад для нас з вамі сёння.

Няхай Дзень Волі і ўвогуле ўсе дні прыносяць вам новыя нагоды для гонару за Беларусь і беларусаў!

Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка!

З павагай, каманда ByProsvet