Выданне пачынаецца з аналізу вытокаў і сімвалізму бел-чырвоных колераў у беларускай вексікалогіі, працягваецца гістарычным аглядам – штандарамі паўстанцаў 1863-1864 гг.; біяграфіяй Дуж-Душэўскага; перыядам Заходняй Беларусі; аналізам нямецкіх дакументаў, якія тычацца нацыянальнай сімволікі ў Другую сусветную вайну; ужываннем сцяга ў эміграцыі і ў перыяд новай хвалі беларускага адраджэння (канца 1980-х – пачатку 1990-х гг.).