6 красавіка 1910 г. у Санкт-Пецярбурзе нарадзіўся беларускі грамадскі дзеяч, матэматык, фізік і кан…

6 красавіка 1910 г. у Санкт-Пецярбурзе нарадзіўся беларускі грамадскі дзеяч, матэматык, фізік і канструктар Барыс Кіт*. З 1948 г. жыў у ЗША, дзе працаваў у аддзеле касманаўтыкі. Толькі ў 1990-х змог вярнуцца на радзіму: праца на адказных пасадах, а таксама ўдзел у засакрэчаных праектах перашкаджалі візітам у Беларусь.

*Пражыў 107 гадоў – найбольш сярод беларусаў. Доўгае жыццё тлумачыў беларускімі генамі. Яго згадваюць у паведамленні капсулы часу, умураванай у сцяну амерыканскага Капітолію.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch