3 красавіка 1991 г. у Беларусі пачаліся пратэсты – Красавіцкія забастоўкі*. Яны ахапілі Менск, Салігорск, Воршу і іншыя гарады. Гэта быў адзін з самых масавых выступаў рабочых у змаганні за свае правы. Пратэсты працягваліся да 25 красавіка. Патрабаванні не былі выкананыя: цэны, якія спачатку знізіліся, неўзабаве зноў пайшлі ўгару.
*Нагодай стала павышэнне цэнаў на прадукты і тавары ў некалькі разоў.