4 красавіка 1794 г. адбылася бітва пад Рацлавіцамі*. У ёй сутыкнуліся паўстанцы пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі і расейскія вайскоўцы. Гэта было першае паспяховае выступленне атрадаў касінераў – сялян, узброеных косамі. Перамога ў бітве спрыяла разгортванню паўстання на іншых тэрыторыях Рэчы Паспалітай.
*У польскім Вроцлаве ёсць музей «Рацлавіцкая панарама» – там на карціне можна пабачыць, як «ажывае» бітва.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch