Рэжым сцвярджае, што санкцыі аніяк не ўплываюць на нашу эканоміку. Аднак у бок ЕС раз-пораз звяртаюцца з прапановай – здыміце санкцыі і мы тады зробім крокі насустрач. А пакуль тыя самыя санкцыі навучыліся абыходзіць, каб эканоміка ў чарговы раз «не ляснула».
БелАЭС з моманту запуску выклікае сур’ёзныя пытанні па бяспецы і надзейнасці. Пабудаваная пры ўдзеле расейскай карпарацыі «Расатам» станцыя ўжо сутыкнулася з шэрагам тэхнічных праблем, якія падрываюць давер да якасці рэалізацыі праекту.