14 красавіка 1880 года ў Слуцку нарадзіўся беларускі празаік, драматург, грамадскі і культурніцкі дзеяч Язэп Дыла*. Яго першыя літаратурныя публікацыі з’явіліся ў «Нашай Ніве» ў 1912 г. Быў навуковым кансультантам аднаго з першых беларускіх фільмаў «Кастусь Каліноўскі». Арыштаваны па справе «Саюзу вызвалення Беларусі» і высланы ў Кунгур.
*У 1926-1927 гг. працаваў дырэктарам БДТ-1 (сёння гэта Купалаўскі тэатр).Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch