У дні рэгістрацыі «кандыдатаў у прэзідэнты» сілавікі зладзілі новыя рэйды па адрасах грамадзян. Галоўны інструмент улады – запалохванне, за якім старанна схаваная асабістая слабасць кіраўніка. І пакуль ён працуе, Беларусь падобная да вялікага канцлагеру.
Колькі б на БТ ні сцвярджалі, што беларусы акрамя сваёй краіны нікому непатрэбныя, добрых навін ад суайчыннікаў усё ж шмат. Усё часцей людзі, якія вымушана пакінулі Беларусь, распачынаюць уласны бізнес ці ўладкоўваюцца на працу, пра якую нават не марылі.